Статьи Дизайн/интерьер Як збудаваць энэргаэфектыўнае, экалагічнае, недарагое жыллё

Каталог компаний

termotechnika.by 

 efetto.by

  Конкурс

    Конкурс

  

Як збудаваць энэргаэфектыўнае, экалагічнае, недарагое жыллё

"Краіна, дзе жыццё кожнага чалавека будзе лепш, багацей і ярчэй, дзе ў кожнага будзе магчымасць атрымаць  тое, чаго ён варты".

Джеймс Адамс. Трактат "Эпас Амерыкі".

Працуючы у сферы архітэктуры, я часта размаўляю з людзьмі, для якіх збудаванне ўласнага дому з'яўляецца марай усяго жыцця. Працаваўшы ўсё жыццё, яны збіралі грошы, і вось, нарэшце, у старасці вырашылі будаваць дом. Ужо не сабе нават, а каб пакінуць яго дзецям... І гэта, я вам скажу, яшчэ ня горшы варыянт! Большасьць беларусаў за ўсё жыццё так і ня можа сабраць грошы на будаўніцтва свайго дома! Я часта задаюся пытаннем, чаму такая банальная справа, як будаўніцтва дома, якая па-сутнасці з'яўляецца галоўным жыццёвым патрабаваннем, у наш час выклікае такія складанасці?

Падаецца, чалавечая цывілізацыя павінна быць пабудавана так, каб кожны чалавек, у першую чаргу меў магчымасць у забесьпячэнні сябе цёплым жыллём, адзеннем і ежай. Але ў сучаснай рэальнасці здзейсніць гэтыя патрэбы не заўсёды магчыма!

Але нам выпала працаваць менавіта ў такі час і ў такой рэчаіснасці. Наша архітэктурная студыя «арт-студыя «Зробім» і будаўнічая кампанія «Энкіра» працуюць над вырашэннем праблемы будаўніцтва ўласнага дома.

У сваёй архітэктурнай практыцы я часта звяртаюся да старажытнасці, бо вытокі энэргаэфектыўнай архітэктуры ляжаць менавіта там. У нашай краіне цяжкія кліматычныя ўмовы для будаўнцтва. Сухая халодныя зіма, вельмі спякотнае лета. Каб выжыць у такіх умовах людзі вымушаны былі зрабіць сваё жыльлё камфортным не сродкамі інжэнернага абсталявання, бо яго яшчэ не было, а мінавта сродкамі архітэктуры. Я люблю старажытную архітэктуру, бо яна ідэальна простая, рацыянальная, эфектыўная з пункту гледжання захавання целыні, і, канешне, цалкам экалагічная.

Каб зрабіць мадэль цёплага, таннага дома, мы узгадалі мінулае, вялізны вопыт будаўніцтва нашых продкаў. Сумясціўшы гэты вопыт з сучасным ладам жыцця, мы атрымалі сістэму правілаў, па якіх распрацоўваем свае праекты.

Мы арыентуемся на тое, што дом павінен быць камфортным для пражывання і недарагім у збудаванні і эксплуатацыі. Гэтага можна дасягнуць шэрагам архітэктурных прыёмаў: 

  1. Праз паўднёвыя вокны сонца павінна награваць узімку падлогу і ўнутраныя сцены, якія, напрацягу дня, аддаюць прамянёвую цеплыню памяшканням. Улетку, яркае сонца павінна адсякаецца навісам даха, захоўваючы ў памяшканні прахалоду. 
  2. На паўночным баку дома не павінна быць ніякіх вокнаў. Там змешчаны нежылыя памяшканні, а сцены дадаткова уцяпляюцца з вуліцы смежнымі гаспадарчымі і тэхнічнымі прыбудовамі.
  3. Падлога і дах павінны быць уцепляны у 1,5 разоў больш за сцены (чамусці мала хто так робіць, хаця праз падлогу і дах губляецца каля 20% агульнай цеплыні дома).
  4. Каб дасягнуць максімальнай энэргаэфектыўнасці, лепей выкарыстоўваць нежылое гарышча, чым жылую мансарду.
  5. Вялікія вокны з паўднёвага боку нанач (і ў час, калі дом пакідаюць) могуць зачыняцца аканіцамі. Ёсць сучасныя, даволі стылёвыя варыянты.
  6. Матэрыял знешніх сцен павінен "дыхаць” (знешяе і ўнутранае паветра працуюць па прынцыпу дыфузіі), прапускаючы вільгаць з памяшкання на вуліцу, і не дапускаючы ўтварэння грыбка на сценах.

Матэрыял унутраных сцен павінен быць інэрцыйным, захоўваць прамянёвую цеплыню і аддаваць яе ў памяшканне напрацягу дня. (Калі выконваецца гэты прынцып,  не ўзнікне патрэбы ў дарагіх сістэмах ацяплення, кандыцыянавання, увільгатнення, рэкуперацыі паветра.)

Вось прыклады матэр’ялаў сцен, якія дазваляюць дасягнуць такога эфекта:

У дамах з драўляным каркасам, для запаўнення міжкаркаснай прасторы, мы раім выкарыстоўваць блокі з прэсаванай саломы (найбольш экалагічны і танны варыянт), для дамоў з каркасам ЛСТК (лёгкія зборныя металаканструкцыі)  - экалагічныя віды уцяплення: сінтыпонавы або льняны ўцяпляльнік.

Калі дом сценавой канструктыўнай сістэмы, тады раім выкарыстоўваць керамзітабетонныя і пенабетонныя блокі. У якасці уцяпляльніка дома з керамічных блокаў – можна выкарыстаць пенашкло.

  1. Дом павінен быць невялікім, аднапавярховым (максімум двухпавярховым), форма даха максімальна простай (гэта эканоміць грошы).
  2. Дах можна пакрыць жывым насцілам з вечназялёнага моху, што забяспечыць прахалоду ўлетку і цеплыню ўзімку.
  3. Падмурак павінен быць аблегчаным, пад невялікі дом можна выкарысоўваць вінтавыя сваі, каб дом стаяў на апорах над паверхняй зямлі.
  4. Дом павінен будавацца хутка, бо зацягнутае будаўніцтва “выцягвае” з заказчыка грошы. У сувязі з гэтым завадскі зборны каркас з лёгкіх металаканструкцый цудоўны варыянт.

Гэта толькі некалькі прынцыпаў, якія робяць жыллё больш танным, экалагічным і камфортным.

Многае з таго, што напісана, часткова прымяняецца ў беларускай практыцы, але мала хто падыходзіць да вырашэння праблемы комплексна.

Наш крайні вопыт паказвае, што ў Беларусі ўжо пачынаюць задумвацца на тэму энэргаэфектыўнасці, з’яўляюцца цiкавыя праекты. Найбольш адметным лiчу збудаванне немцамі пад кіраўніцтвам Е. Шырокава шэрага эка-дамоў у весцы Дружная, дзе выкарыстоўваецца ветраная энэргія, а драўляны каркас дамоў, запоўнены саламянымі блокамі. Выкарыстанне гэтага матэрыялу дазваляе дасягнуць каэфіцыэнта супраціўлення цеплаперадачы сцен 7 - 9 (па СНІПу дастаткова 3,2). Гэта пры ўліку, што салома - самы танны з будаўнічых матэрыялаў. Дамы ў вёсцы стаяць ужо каля 10 год, і у іх камфортна жыць. Блокі з прэсаванай саломы – сучасны варыянт саманных дамоў-мазанак, што будаваліся ў старажытнасці ў раёне Палесся. Зараз матэрыял зноў набірае папулярнасць, у Беларусі збудавана каля 200 такіх дамоў.

Кажучы пра эка-дамы, можна ўзгадаць мульцікамфортны дом у Дзяржынску архітэктара А. Кучаравага. Наша студыя прыняла ўдзел у дызайне эка-дома на Мiнскiм моры, які будуецца як выставачны экспанат.

Цiкавы дом мы распрацавалі сумесна з кампаніяй “Энкіра”. У ім прыменены лёгкі металакаркас (ЛСТК), які могуць сабраць два чалавекі, нібы канструктар. Каэфіцыэнт супраціўлення цеплаперадачы сьцен - 6. Сцены аздобленыя атынкованымі плітамі ЦСП розных колераў і памераў, і нагадваюць пазл. Гэта хуткаўзвадзімы, энэргаэфектыўны, стылёвы дом. 

Аднак не ва ўсіх людзей ёсць грошы, каб збудаваць адразу увесь дом. У сувязі з гэтым, мы распрацоўваем праекты жылля, што складаюцца з танных невялікіх эка-модулей, якія прывозяцца з завода у гатовым выглядзе і усталёўваюцца кранам на спецыяльна падрыхтаванае месца. З модулей могуць складацца дамы разнастайнай канфігурацыі. Эка-модуль, плошчай каля 30 кв. м, можна будзе набыць за 15 000 – 20 000 $, зрабіць вялікую тэрасу перад домам, на якую ў будучыні стане другі, трэці, чацьвёрты модуль. Мы лічым такое рашэнне дазволіць большасьці беларусаў ажыццявіць сваю мару аб уласным доме. 

кіраўнік арт-студыі «ЗРОБІМ» Андрусь BEZDAR (Андрэй Макоўскі)

  • ТАА «Арт-студыя «Зробім»
  • www.zrobym.by
  • +375 29 365-06-69 Андрэй
  • ТАА «Энкіра»
  • www.enkira.by
  • +375 29 612-34-56 Аляксандр

Больше интересных материалов

Дизайн / интерьер